Новости 4 класс
Кожны год у Дзяржынскім раёне на працягу 3 чвэрці праходзяць Дні творчасці і спаборніцтваў навучэнцаў пачатковых класаў. Вучні 1 – 4 класаў могуць праявіць творчасць, паказаць свае веды, паспаборнічаць у разнастайных конкурсах. Вучні 4 класа нашай школы таксама прымалі ўдзел у Днях творчасці. Яны прадставілі калекцыю значкоў на конкурсе “Юны калекцыянер”, чыталі вершы на конкурсе чытачоў “Вясёлка і мы – верныя сябры”, спявалі песню на конкурсе “Зорны старт” (Швабоўская Вольга), малявалі сваю сям’ю пад час арт-фестывалю юных мастакоў (Белавус Ірына), паказалі свае здольнасці ў конкурсе-спаборніцтвах “Цуда-шашкі” і “Белая ладдзя” (Шарко Кірыл), паказалі свае веды пра родны край на “Знаўцах роднага краю”.
У рамках сацыяльна-значымага праекта «Зробім Зямлю прыгажэйшай» з 02 лютага стартавала акцыя «Парастак». Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком падрыхтавалі грунт і высадзілі насенне расады памідораў, кветкава-дэкаратыўных раслін. Навучэнцы спадзяюцца, што расада кветак будзе добрай, і дзеці ў маі добраўпарадкуюць сваю клумбу ў рамках праекта «Яркая клумба».
Цікава і весела прайшла ў 4 класе класная гадзіна “Займальная эканоміка”. Вучні пазнаёміліся з паходжаннем слова “эканоміка”, са значэннем некаторых эканамічных паняццяў, неабходных у паўсядзённым жыцці, рашалі эканамічныя задачы, вучыліся на практычных заданнях быць эканомнымі. Класная гадзіна не пакінула нікога раўнадушнымі.