Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Паважаныя наведвальнікі сайта! Ажыццяўляецца пераход сайта на новую платформу! Навіны Вы можаце прачытаць на новым сайце ўстановы адукацыі

29 января 2020 в 12:21 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

У суботу, 25 студзеня, у рамках праекта "Міншчына спартыўная. Зіма" ва ўстанове адукацыі адбылася спартландыя “Зімовыя старты”. У ёй удзельнічалі вучні 5-8 класаў.У спартыўным мерапрыемстве памерыліся сіламі дзве каманды “Ёлачка” і “Сняжынка”. Усе дзеці з нецярпеннем чакалі, калі яны змогуць выпрабаваць свае сілы, выконваючы розныя эстафеты. Спартландыя аб’яднала вучняў усіх класаў, настаўнікаў і гледачоў.
І як каманды не стараліся пераўзысці адна адну ў эстафетах , усё роўна перамагло сяброўства. Усе зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, добрым настроем, моцным здароўем..

25 января 2020 в 11:35 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа" запрашае 1 лютага 2020 года выпускнікоў 2015, 2010, 2005, 2000, 1995, 1990, 1985, 1980, 1975, 1970, 1965, 1960, 1955 гадоў на Вечар сустрэчы выпускнікоў .

23 января 2020 в 11:03 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

17 студзеня 2020 года рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень здароўя.

16 января 2020 в 08:55 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

10 студзеня вучні 5, 7 класаў установы адукацыі наведалі занятак на базе раённага рэсурснага цэнтра па бяспецы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Дзяржынска".
Хлопчыкі і дзяўчынкі дадаткова вучыліся правільна паводзіць сябе не толькі пры ўзнікненні пажараў, але і розных надзвычайных сітуацыях на дарозе або на вадзе. У цэнтры вучылі дзяцей як паводзіць сябе, калі трапіў у небяспечную сітуацыю, як правільна ацаніць яе, як пралічыць алгарытм дзеянняў і выйсці са складаных абставін цэлым і здаровым.

11 января 2020 в 08:31 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

З 26 снежня 2019 года па 4 студзеня 2020 года ва ўстанове адукацыіі працаваў аздараўленчы лагер “Сонейка”. Галоўная мэта работы аздараўленчага лагера – арганізацыя эфектыўнага вольнага часу, занятасці і аздараўлення навучэнцаў у перыяд зімніх канікул.
У аздараўленчым лагеры хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўнымі ўдзельнікамі гульнявых праграм, прагляду і абмеркавання тэматычных відэаролікаў, круглых сталоў і цікавых конкурсаў, пазнавальных віктарын і інтэлектуальных турніраў, гульняў на свежым паветры і спартыўных спаборніцтваў.
Шэсць дзён у школьным аздараўленчым лагеры дапамаглі хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі карысна правесці зімовыя канікулы, але і падарылі ім сілы і бадзёрасці на ўсю наступную чвэрць!

4 января 2020 в 14:11 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

У нашай установе адукацыі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшлі традыцыйныя ранішнікі, прысвечаныя сустрэчы надыходзячага Новага года. Для выхаванцаў сямейнага дзіцячага сада і для навучэнцаў школы былі падрыхтаваны святочныя казкі з гульнямі, карагодамі, танцамі.
Самыя маленькія выхаванцы ўстановы адзначалі свята 26 снежня. Яны танцавалі разам са Снягуркай, расказвалі вершы Деду Марозу і радавалі сваіх бацькоў спевамі і карагодамі каля навагодняй ёлкі.
27 снежня атрымалі сваё свята і школьнікі. Вучні наладзілі захапляльную навагоднюю гісторыю з вялікай колькасцю казачных персанажаў.
На прыканцы навагодніх ранішнікаў усе навучэнцы атрымалі салодкія навагоднія падарункі.

27 декабря 2019 в 14:29 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі з 01.12.2019 па 10.01.2020 рэалізоўваецца праект "Святочны калейдаскоп".
Мэта праекта: захаванне і развіццё традыцый, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем навагодніх і калядных святаў, стварэнне святочнага упрыгожвання ўстановы адукацыі, развіццё творчых здольнасцеў дзяцей і дарослых.
Удзельнікі праекта: навучэнцы, калектыў работнікаў установы адукацыі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
У ходзе рэалізацыі праекта «Святочны калейдаскоп» яго ўдзельнікамі праведзены наступныя мерапрыемствы:
 - аформлена ўваходная зона ўстановы адукацыі (фота 1,2);
 - аформлена фотозона «Падарункі пад ялінкай» (фота 3);
 - аформлена актавая зала «У святле агнёў чароўнай елкі» для правядзення святочных мерапрыемстваў (фота 4);
 - упрыгожаны вокны ўстановы адукацыі зімовымі выцінанкамі «Беласнежныя карункі» (фота 5,6);
 - аформлена кампазіцыя «Навагодні настрой» (фота 7);
 - аформлена гульнявая зона для выхаванцаў «У чаканні навагодніх цудаў» (фота 8).

20 декабря 2019 в 14:50 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

20 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя "Стань прыкметным у цемры". Юныя інспектары дарожнага руху яшчэ раз праверылі адзенне і аксесуары навучэнцаў з выкарыстаннем святлоадбівальных элементаў і раздалі памяткі дзецям і бацькам.

20 декабря 2019 в 11:22 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

У перыяд зімніх канікул ва ўстанове адукацыі арганізоўваецца работа аздараўленчага лагера "Сонейка": 26.12.2019; 27.12.2019; 28.12.2019; 30.12.2019; 03.01.2020; 04.01.2020. Рэжым работы: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Бібік А.Л., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8029 180 81 05.

18 декабря 2019 в 09:27 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

12 снежня начальнік ДАІ Дзяржынскага РАУС Гардзевіч А.Л. правёў прафілактычную гутарку з навучэнцамі па правілах дарожнага руху, выкарыстанню піратэхнічных вырабаў падчас навагодніх святаў. Дзеці атрымалі флікеры, лістоўкі, плакаты па пытаннях бяспечных паводзін.

12 декабря 2019 в 15:29 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Паважаныя бацькі !

Удзяліце ўвагу сваім дзецям, раскажыце пра небяспеку выхаду на нетрывалы лёд. Цікаўцеся, дзе ваша дзіця праводзіць вольны час.

Дарослыя, ня будзьце абыякавымі, спыняйце спробы выхаду дзяцей на лёд і самі устрымайцеся ад такіх прагулак. Бестурботнасць можа абярнуцца трагедыяй!

8 декабря 2019 в 10:42 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Штогод 1-га снежня адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу.
У рамках тыдня прафілактыкі СНІДу ва ўстанове адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы:

2 декабря 2019 в 09:31 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

21 кастрычніка 2019 года быў дадзены старт конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «НАСТАЎНІК ГОДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У першым (школьным) зтапе конкурса перамогу атрымала Рубанік Наталія Уладзіміраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Жадаем Наталіі Уладзіміраўне творчых поспехаў і перамог на другім этапе конкурса.

25 ноября 2019 в 16:14 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі быў створаны ў красавіку 2019 года ў структуры Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

23 ноября 2019 в 11:01 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

21 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання, на якім былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Развіццё сацыяльнай інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян.
2. Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў.

22 ноября 2019 в 09:33 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

23 лістапада ў шосты школьны дзень запрашаем вучняў, бацькоў, настаўнікаў прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах. Агульная тэматыка дня - Дзень бяспекі.

20 ноября 2019 в 09:26 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму ў цёмны час сутак з 19 па 24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе маштабную інфармацыйную кампанію «Час стаць прыкметным!» Па прапагандзе выкарыстання светлавяртальнай прадукцыі для павышэння бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Акцыя заклікана звярнуць увагу насельніцтва на асноўныя рызыкі і пагрозы бяспекі з улікам сезоннага фактару і ў сувязі з скарачэннем працягласці светлавога дня.

18 ноября 2019 в 09:19 | Бибик Е. Л. | нет комментариев