Новости
У сакавіку мы стварылі “агарод на падаконніку”. Прыгожа аформілі шкляначкі, ў якія пасадзілі цыбулю, пасеялі перцы. Праз два тыдні сабралі першы ўраджай цыбулі.
Кожны год у Дзяржынскім раёне на працягу 3 чвэрці праходзяць Дні творчасці і спаборніцтваў навучэнцаў пачатковых класаў. Вучні 1 – 4 класаў могуць праявіць творчасць, паказаць свае веды, паспаборнічаць у разнастайных конкурсах. Вучні 4 класа нашай школы таксама прымалі ўдзел у Днях творчасці. Яны прадставілі калекцыю значкоў на конкурсе “Юны калекцыянер”, чыталі вершы на конкурсе чытачоў “Вясёлка і мы – верныя сябры”, спявалі песню на конкурсе “Зорны старт” (Швабоўская Вольга), малявалі сваю сям’ю пад час арт-фестывалю юных мастакоў (Белавус Ірына), паказалі свае здольнасці ў конкурсе-спаборніцтвах “Цуда-шашкі” і “Белая ладдзя” (Шарко Кірыл), паказалі свае веды пра родны край на “Знаўцах роднага краю”.
У рамках сацыяльна-значымага праекта «Зробім Зямлю прыгажэйшай» з 02 лютага стартавала акцыя «Парастак». Навучэнцы 4 класа разам з класным кіраўніком падрыхтавалі грунт і высадзілі насенне расады памідораў, кветкава-дэкаратыўных раслін. Навучэнцы спадзяюцца, што расада кветак будзе добрай, і дзеці ў маі добраўпарадкуюць сваю клумбу ў рамках праекта «Яркая клумба».
Няма такога дзіцяці, які б не любіў зіму і зімовыя забавы. Цікава і захапаляльна прайшоў Дзень здароўя ў нашай школе. Усе вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах “Крыштальны канёк”. Спартсмены каманд праявілі спрыт, шпаркасць рэакцыі, каардынацыю рухаў, імгненную арыентацыю ў прасторы, спартыўную вытрымку, рашучасць і смеласць. Зімовыя спаборніцтвы яднаюць дзіцячы калектыў, выхоўвае таварыскія ўзаемаадносіны. І хто ведае, можа быць з нашай школы выйдуць будучыя спартсмены.
Мы – піянеры! А значыць заўсёды першыя. У зоне піянерскага дзеяння знаходзяцца ветэраны і састарэлыя людзі за якіх мы ў адказе. Была працягнута рука дапамогі састарэлым людзям. Піянеры наша атрада “Радзімічы” наведалі з шэфскай дапамогай малалетнюю ўзніцу Свяцкую Тамару Мікалаеўну і ветэрана педагагічнай працы Голуб Алену Дамінікаўну. Дапамаглі ім з дамашнімі работамі: прынеслі ваду ў хату, дровы. Потым яны нам расказалі пра сваё жыццё. Мы зрабілі сваімі рукамі сувеніры і ўручылі іх Тамары Мікалаеўне і Марыі Аляксандраўне.
Валанцёрская дзейнасць вельмі зблізіла нас. Мы навучыліся спачуваць, праяўляць міласэрнасць, сябраваць. Калі кожны будзе несці радасць і пазітыў, калі мы будзем любіць і паважаць адзін аднаго, то агульнымі намаганнямі зробім свет лепш і дабрэй. На ліку атрада ўжо немала добрых спраў. Нашым дзецям падабаецца дзяліцца цяплом з тымі, каму яно асабліва патрэбна. Няхай свет азарыцца ўсмешкамі і шчаслівымі тварамі дзяцей і дарослых, якім валанцёры разам з падарункамі і віншаваннямі дораць кроплю свайго сэрца. А сумяшчаць прыемнае з карысным – гэта цудоўна. Спяшайцеся рабіць добрыя справы!
Старшыня атрада Шабар Сафія
Цікава і весела прайшла ў 4 класе класная гадзіна “Займальная эканоміка”. Вучні пазнаёміліся з паходжаннем слова “эканоміка”, са значэннем некаторых эканамічных паняццяў, неабходных у паўсядзённым жыцці, рашалі эканамічныя задачы, вучыліся на практычных заданнях быць эканомнымі. Класная гадзіна не пакінула нікога раўнадушнымі.
22 лістапада 2018 г. ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 9 класа быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада »
У працы адзінага дня прынялі ўдзел старшыня Путчынскага сельскага Савета Сыч Я.С. і кіраўнік справамі Путчынскага сельскага Савета Сечко Т.І.
У ходзе рэалізацыі КРОКА 1 "Мы даведваемся" вядучы, класны кіраўнік 9 класа, пазнаёміў вучняў з тэмай адзінага дня інфармавання, расказаў пра асноўныя падзеі лістапада 2018 г: пра 100-годдзе ВЛКСМ і сустрэчы А.Лукашэнкі з актывам БРСМ, аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе ролі ў гісторыі краіны, пра беларускую сістэму адукацыі.
КРОК 2 «Мы разважаем» даў вучням магчымасць пагутарыць з запрошанымі, задаць ім пытанні, выказаць сваё меркаванне па пазіцыях, якія іх цікавяць:
1. Ці звязана гісторыя камсамольскага руху з гісторыяй вашай сям'і?
2. Якія жыццёвыя каштоўнасці, на ваш погляд, з'яўляюцца найбольш важнымі?
3. Якія магчымасці перад моладдзю адкрывае якасная адукацыя?
Вучні 7 класа наведалі выставу "Я і мама - майстрыхі", якую прапанавала ДУДА "ЦТДіМ Дзяржынскага раёна". Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі работы мам і дзяўчынак, якія прызнаны пераможцамі.
Дзень нараджэння БРПА”
13 веранся ў нашай піянерскай дружыне “Пралеска” цікава і ўрачыста прайшла піянерская лінейка, прысвечанная Дню нараджэння БРПА. На лінейцы прысутнічалі ветэраны педагагічнага руху Рубанік Н.У., якая расказала аб жыцці піянерыі ў 90-ыя гады. Старэйшыя піянеры расказвалі пра сваю арганізацыю, пра традыцыі, пра свае справы. А ў канцы лінейкі ўсе разам праспявалі "Песню пра піянерскае сяброўства".
Традыцыйна ўдзельнікі ўрачыстай линейкі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Старшыня атрада “Парус” Шабар Сафія
Напярэдадні святкавання Дня настаўніка мы наведалі Анну Еўдакімаўну Радзько, якая жыве ў вёсцы Кавальцы. Яна расказала нам пра сваю працу ў нашай школе. Працоўны стаж Анны Еўдакімаўны болей за 40 гадоў. Анна Еўдакімаўна была рада нас бачыць.