Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

8 сакавіка да Міжнароднага жаночага дня быў праведзены сумесны святочны канцэрт з Валмянскім ДК.
На свята былі запрошаны матулі, бабулі, дзяўчынкі. Для іх гучалі вершы, песні, байкі, віншаванні. Усе пакідалі мерапрыемства з добрым настроем.

7 марта 2019 в 21:31 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

23 лютага ў нашай установе адукацыі прайшло свята "А ну-ка, хлопцы", у якім прынялі ўдзел і хлопчыкі, і таты, і педагогі. Хлопчыкі праявілі сябе ў спартыўных спаборніцтвах, кулявой стральбе, зборцы-разборцы магазіна. Сазановіч Любоў і Шабар Сафія падтрымалі каманды выкананнем патрыятычных песень. Каманды атрымалі граматы і прызы.

26 февраля 2019 в 13:32 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

16 лютага 2019 года ва ўстанове адукацыі пройдзе гульнявая праграма "Зімняе свята". Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел. Пачатак у 10.00.

16 февраля 2019 в 10:01 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

9 лютага 2019 года ва ўстанове адукацыі пройдзе Дзень здароўя "Ледзяныя ўзоры". Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у масавым катанні на каньках. Пачатак у 10.00.

6 февраля 2019 в 10:20 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

2 лютага 2019 года ва ўстанове адукацыі адбыўся вечар сустрэчы выпускнікоў. На свята завіталі выпускнікі 1964, 1969, 1974, 1979, 1984, 1989, 1994, 2004, 2014 гадоў, педагогі-ветэраны. У святочнай абстаноўцы педагогам-ветэранам былі ўручаны Лісты падзякі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

4 февраля 2019 в 10:59 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

2 студзеня 2019 года ва ўстанове адукацыі адбыўся конкурс на лепшую снежную кампазіцыю «Зімовая казка». Хлопчыкі, дзяўчынкі , дарослыя з задавальненнем стваралі кампазіцыі са снегу для выхаванцаў сямейнага дзіцячага сада.

2 февраля 2019 в 12:24 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

2 лютага 2019 года ва ўстанове адукацыі адбудзецца конкурс на лепшую снежную кампазіцыю «Зімовая казка». Пачатак конкурсу ў 10.00. Запрашаем навучэнцаў, педагогаў, бацькоўі, выпускнікіоў і ўсіх жадаючых праявіць свае творчыя здольнасці.

30 января 2019 в 11:05 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Адміністрацыя, настаўнікі, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа" запрашюць 2 лютага 2019 года выпускнікоў 1959,1964, 1969, 1974, 1979, 1984, 1989, 1994, 1999, 2004, 2009, 2014 гадоў на "Вечар сустрэчы выпускнікоў"

28 января 2019 в 10:10 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

26 студзеня ва ўстанове адукацыі адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў эстафеце "Весёлая лыжня»". Усе з захапленнем выйшлі на лыжню, стартавалі з добрым настроем. На фінішы пераможцаў чакалі салодкія сувеніры.

26 января 2019 в 11:52 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

26 студзеня 2019 года адбудуцца спаборніцтвы па лыжных гонках. Установа адукацыі запрашае ўсіх прыняць удзел у эстафеце "Весёлая лыжня»". Пачатак спаборніцтваў у 10.00.

25 января 2019 в 16:49 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

19 студзеня 2019 года адбудзецца фізкультурнае свята "Снежный ком". Пачатак свята ў 10.00.
На свята запрашаюцца навучэнцы, педагогі, бацькі, выпускнікі.

18 января 2019 в 09:31 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

12 студзеня 2019 года адбудзецца спартыўнае свята "Маладзецкія забавы". Пачатак свята ў 10.00.
На свята запрашаюцца навучэнцы, педагогі, бацькі, выпускнікі.

11 января 2019 в 08:31 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Пухнатыя ўсмешлівыя сняжынкі сёння пастукаліся ў акенцы дзяўчынак і хлопчыкаў нашай установы адукацыі і прыцягнулі ўсіх прыняць удзел у спартыўных выхадных.
Хлапчукі і дзяўчынкі спаборнічалі ў зімовых весёлых забавах на лёдзе. З задавальненнем прымалі ўдзел у лыжных спаборніцтвах. Малодшыя школьнікі зладзілі вясёлае займальнае ралі на санках. Фантазёры змаглі праявіць сябе і памаляваць на снезе.
А тыя, каго вабіць снежны лес, адправіліся ў лыжны паход. У лесе нас сустракалі апранутыя ў беласнежныя футры яліны, якія нядбайна абсыпалі снегам са сваіх пухнатых галінак дзяцей і дарослых. Настрой ва ўсіх пасля праведзенага дня выдатны!

5 января 2019 в 17:02 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Паважаныя настаўнікі. бацькі. навучэнцы!
Вiншуем вас з надыходзячым Новым 2019 годам і Калядамі!
Новы год – рубеж, калi мы падводзiм вынiкi мiнулага года i будуем планы на наступны. Няхай надыходзячы год прынясе вам поспех i росквiт, вашы мары здзейсняцца, няхай каханне i любоў будуць з вамi!
Жадаем моцнага здароўя, гармонii ў адносiнах, душэўнага спакою! Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны аб 2018 годзе, што дазволiць смела i радасна глядзець у будучыню! Мiру i шчасця вам i вашым сем’ям!
Адміністрацыя

29 декабря 2018 в 11:25 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

22 снежня 2018 года вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі ў рамках шостага школьнага дня наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея". Мы пазнаёміліся з гісторыяй школы, з яе традыцыямі, наведалі школьны музей, прынялі ўдзел у Калядным кірмашы, які падрыхтавалі вучні і настаўнікі школы. Нам была прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца са Станькава, наведаць царкву Міколы Цудатворца, мемарыял у гонар піянера-героя Марата Казея. Паездка выклікала ва ўсіх шмат станоўчых эмоцый.

22 декабря 2018 в 12:05 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Паважаныя бацькі і педагогі!
Віншуем вас з надыходам зімніх канікул 2018/2019 навучальнага года!
Жадаем вам здароўя, святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць ва ўстанове адукацыіі з 23 снежня 2018 года да 07 студзеня 2019 года.

21 декабря 2018 в 11:24 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

У час зімніх канікул на базе ўстановы адукацыі будзе арганізована работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка". Аздараўленчы лагер будзе працаваць з 26 па 29 снежня 2018 года і з 2 па 4 студзеня 2019 года. Рэжым работы аздараўленчага лагера: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Бібік Алена Людвігаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8029 180 81 05.

19 декабря 2018 в 13:52 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

Правядзенне прадметных тыдняў у школе фарміруе ў вучняў цікавасць да прадмета. Акрамя таго, прадметныя тыдні аб’ядноўваюць вучняў усіх класаў, робяць адзіным згуртаваным калектывам.
Тыдзень матэматыкі праводзіўся ва ўстанове адукацыі з 10 па 15 снежня 2018 года з мэтай развіцця ў вучняў цікавасці да матэматыкі, выяўлення вучняў, якія маюць творчыя здольнасці, імкнуцца паглыбіць свае веды па матэматыцы праз выкананне заданняў творчага характару.
Быў састаўлены план правядзення тыдня матэматыкі, які ўключаў розныя формы і метады вучэбнай дзейнасці. Для актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў выкарыстоўваліся розныя наглядныя дапаможнікі, праведзены гульні, віктарыны.
Найбольш цікава прайшлі наступныя мерапрыемствы: віктарына "Як мы ведаем гісторыю матэматыкі", матэматычная гульня "Вуснамі дзіцяці", творчы конкурс "Вялікія матэматыкі жартуюць".

17 декабря 2018 в 16:00 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

15 снежня 2018 года вучаніца 7 класа Сазановіч Любоў прыняла ўдзел у другім (раённым) этапе конкурса "Вучань года Дзяржынскага раёна - 2018". У творчай форме Любоў расказала пра сябе, пра родны край, пра свае захапленні і дасягненні, падзялілася сваімі планамі на будучыню.

15 декабря 2018 в 14:07 | Бибик Е. Л. | нет комментариев

З 10 снежня 2018 года па 10 студзеня 2019 года праходзіць абласная акцыя па вырабе святловяртальных элементаў «Флікер-старт».
Мэтай мерапрыемства, якое праводзіцца ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», з'яўляецца прыцягненне ўвагі дзяцей і грамадскасці да пытанняў бяспекі непаўналетніх на дарозе.
У ходзе акцыі вучні па ўласных эскізах вырабяць святлоадбівальныя элементы і флікеры. Затым яны змогуць перадаць свае работы навучэнцам іншых устаноў адукацыі раёна і раёнаў-суседзяў.
Праявіўшы свае творчыя здольнасці, дзеці яшчэ раз успомняць аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху.

12 декабря 2018 в 08:56 | Бибик Е. Л. | нет комментариев