Новости
У 2019/2020 навучальным годзе па ініцыятыве ГА "Беларускі саюз жанчын" дадзены старт сацыяльна-творчаму праекту "Сямейнае чытанне". Запрашаем усіх: дзяцей, бацькоў, педагогаў прыняць удзел у праекце.
Чытайце дзецям!
Чытайце разам з дзецьмі!
Мацуйце сям'ю і краіну!
З лістапада 2019 года па студзень 2020 года на Міншчыне пройдзе абласны этап XII рэспубліканскага конкурсу «Энергомарафон».
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі дзяцей і моладзі па рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў і беражлівым адносінам да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі, выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту работы ўстаноў адукацыі па энергазберажэнню. Далучайцеся!
Запрашаем усіх жадаючых 16 лістапада ў шосты школьны дзень прыняць удзел у спартыўным свяце "З фізкультурай мы сябруем - нас хваробы ўсе мінуюць".
Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі створаны цыкл кароткаметражных ролікаў «Аднагодкі Незалежнасці», прысвечаных 25-годдзю Канстытуцыі і інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Міні-фільмы дазваляюць зазірнуць у недалёкае мінулае нашай краіны, каб паэтапна абазначыць і абмеркаваць асноўныя вехі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Напярэдадні школьных канікул Беларуская чыгунка арганізуе акцыі «Дзеці і бяспека», «Стоп - няправільны крок», па тэлебачанні транслююцца прафілактычныя ролікі. Відэаролікі прафілактычнага зместу з афіцыйнага YouTube-канала Беларускай чыгункі размешчаны ніжэй.
Пачынаюцца асеннія канікулы!
Жадаем усім сонечнага надвор’я і бадзёрага настрою,яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна,мы запрашаем усіх навучэнцаў, бацькоў, педагогаў прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць ва ўстанове адукацыі 1 - 9 лістапада.
Ва ўстанове адукацыі працягваецца рэалізацыя сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Восень”.
У шосты школьны дзень 26 кастрычніка запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у спартыўных гульнях "Фізкульт - УРА!"
12 кастрычніка вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласной акцыі "Пасадзі дрэва: зрабі Міншчыну прыгажэй!!". На тэрыторыі ўстановы адукацыі былі высажаны сажанцы сасны. Акцыя адбылася ў рамках мерапрыемстваў да Года малой радзімы.
7 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбылося адкрыццё тыдня, прысвечанага Дню маці.
Паважаныя педагогі!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Жадаем вам стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў. Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою!
Адміністрацыя
5 кастрычніка ў рамках рэалізацыі праекта "Міншчына спартыўная. Восень" адбудзецца спартыўнае свята “Са спортам дружыць – здаровымі быць”. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у свяце. Пачатак у 9.00 гадзін.
28 верасня вучні VIII класа Сазановіч Любоў і Філько Мікіта прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбнаму прадмету "Матэматыка".
У рамках рэалізацыі праекта "Міншчына спартыўная. Восень" ва ўстанове адукацыі 28 верасня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Чэмпіянат вясёлага мяча”.
Гульні, эстафеты, вясёлыя конкурсы з мячомі прынеслі дзецям масу станоўчых эмоцый. Самымі актыўнымі аказаліся: Філько Мікіта, Сазановіч Любоў, Шабар Сафія, Кулікоўскі Дзяніс, Швабоўская Вольга.
У рамках рэалізацыі праекта "Міншчына спартыўная. Восень" ва ўстанове адукацыі 21 верасня прайшлі спартыўныя эстафеты “Спорт – гэта здорава!”. Цікавыя спартыўныя эстафеты для навучэнцаў не пакінулі абыякавымі нікога. Усе ўдзельнікі атрымалі не толькі пазітыўныя эмоцыі, але і зарад бадзёрасці і энергіі.
21 верасня ва ўстанове адукацыі адбыўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Навучэнцы VIII класа прынялі ўдзел у алімпіядах па вучэбных прадметах "Руская мова і літаратура", "Беларуская мова і літаратура".
З 16 па 20 верасня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход». Прафілактычнае мерапрыемства накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам уісіх катэгорый ўдзельнікаў дарожнага руху.
У рамках рэалізацыі праекта "Міншчына спартыўная. Восень" ва ўстанове адукацыі адбылося “Свята спорту” . Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі удзел у спартыўных і рухомых гульнях на свежым паветры. Атрымалася сапраўднае свята здароўя і спорту, якое садзейнічала фарміраванню здаровага ладу жыцця навучэнцаў. Атрымалася сапраўднае свята здароўя і спорту, якое садзейнічала фарміраванню здаровага ладу жыцця навучэнцаў.
У перыяд з 2 па 10 верасня ў рамках адзінага рэспубліканскага дня бяспекі ва ўстанове адукацыі пройшлі гутаркі, пазнавальныя мерапрыемствы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, уменню паводзіць сябе ў экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях.
10 верасня ў рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" праведзена практычная трэніроўка па адпрацоўцы плана эвакуацыі на выпадак ўзнікнення пажару .
З 7 верасня 2019 года стартуе абласная акцыя «Міншчына спартыўная. Восень». У рамках правядзення акцыі ва ўстанове адукацыіі пройдзе шэраг займальных спартыўных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця кожнага навучэнца,
Запрашаем вучняў, настаўнікаў, бацькоў на турыстычны злёт, які адбудзецца 7 верасня ў 10.00 гадзін на школьным стадыёне.
2 верасня ва ўстанове адукацыі пачаўся месячнік «Здаровы Я - здаровая малая радзіма мая!». У яго рамках будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў.