Новости
10 снежня 2018 года ў Беларусі стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"
З 3 па 9 снежня 2018 года ў Мінскай вобласці праходзіць тыдзень «Час Кода»
Праект «Птушкі на кармушцы» стартаваў у Дзяржынскім раёне
Уважаемые родители детей дошкольного возраста!
Управление по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома информирует.
С 27 ноября 2018 года процедура постановки на учёт ребёнка, нуждающегося в получении места в учреждении дошкольного образования, осуществляется службой «Одно окно», расположенной в здании Дзержинского районного исполнительного комитета по адресу: г.Дзержинск, пл.Дзержинского,1.
Время работы: ежедневно с 8.00. до 17.00, среда - с 8.00. до 20.00, каждая вторая и четвёртая суббота месяца с 9.00. до 13.00.
Контактный телефон: 64616
Процедура выдачи направления ребёнку в учреждение дошкольного образования осуществляется в управлении по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома, расположенном по адресу: г.Дзержинск, ул.Кирова, 10.
Время работы: каждый понедельник с 8.00. до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00).
Контактный телефон: 76457
У сувязі са зменай надвор’я, звяртаемся, у першую чаргу, да бацькоў: правядзіце гутаркі са сваімі дзецьмі, раскажыце аб недапушчальнасці выхаду на лёд. Забараніце дзіцяці правяраць, наколькі трывалы лёд, удараючы па ім нагамі. Лёд можа аказацца тонкім, і дзіця праваліцца. Раскажыце дзіцяці аб тым, што асабліва небяспечным з’яўляецца лёд, які пакрыты тоўстым пластом снегу. У такіх месцах вада замярзае больш павольна. Таксама небяспечныя тыя месцы на лёдзе, дзе віднеюцца расколіны і лункі. Ступаючы на гэтыя месцы нагой, можна адразу ж праваліцца. Паважаныя бацькі! Кантралюйце вольны час свайго дзіцяці, не дапускайце выхаду дзяцей на лёд і не выходзьце на яго самі! Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей.
22 лістапада 2018 г. ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 9 класа быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада »
У працы адзінага дня прынялі ўдзел старшыня Путчынскага сельскага Савета Сыч Я.С. і кіраўнік справамі Путчынскага сельскага Савета Сечко Т.І.
У ходзе рэалізацыі КРОКА 1 "Мы даведваемся" вядучы, класны кіраўнік 9 класа, пазнаёміў вучняў з тэмай адзінага дня інфармавання, расказаў пра асноўныя падзеі лістапада 2018 г: пра 100-годдзе ВЛКСМ і сустрэчы А.Лукашэнкі з актывам БРСМ, аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе ролі ў гісторыі краіны, пра беларускую сістэму адукацыі.
КРОК 2 «Мы разважаем» даў вучням магчымасць пагутарыць з запрошанымі, задаць ім пытанні, выказаць сваё меркаванне па пазіцыях, якія іх цікавяць:
1. Ці звязана гісторыя камсамольскага руху з гісторыяй вашай сям'і?
2. Якія жыццёвыя каштоўнасці, на ваш погляд, з'яўляюцца найбольш важнымі?
3. Якія магчымасці перад моладдзю адкрывае якасная адукацыя?
15 лістапада адбылася сустрэча з першым намеснікам начальніка Дзяржынскага РАНС Пармонам В.В., які правёў прафілактычную гутарку з навучэнцамі і работнікамі ўстановы адукацыі аб патрабаваннях пажарнай бяспекі і дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажара і надзвычайнай сітуацыі.
ЧТО ТАКОЕ: «Кризисная комната» — специально оборудованное помещение , обеспеченное всеми видами коммунально-бытового благоустройства и предназначенное для предоставления, в случае необходимости, лицам, находящимся в кризисном состоянии, временного пребывания.
КОМУ ПОМОГАЮТ:В целях оказания помощи лицам, находящимся в кризисном состоянии (опасном для здоровья и жизни состоянии, состоящим в конфликте с другими членами семьи, подвергшимся психофизическому насилию, ставшим жертвами торговли людьми или террористических актов, пострадавшим от преступной деятельности) в отделениях социальной адаптации и реабилитации создаются «кризисные комнаты».
Не все знают, в какой ситуации можно обратиться в «кризисную комнату». В соответствии с Положением о территориальном центре социального обслуживания населения (Центр), утвержденным Постановлением Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 10.01.2013 г. № 5, «деятельность Центра направлена на организацию и оказание социальных услуг гражданам, находящимся в трудной жизненной ситуации, в формах стационарного, полустационарного, нестационарного, срочного социального обслуживания, социального обслуживания на дому, а также содействие активизации собственных усилий граждан по предупреждению, преодолению трудной жизненной ситуации (или) адаптации к ней».
12 лістапада года вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі наведалі вучэбныя лабараторыі рэсурснага цэнта "ЭкаТэхнаПарк - Волма", якія былі адкрыты 6 лістапада 2018 года. Мерапрыемства было запланавана да Міжнароднага дня энэргазберажэння 11 лістапада.
Мы азнаёміліся з абсталяванымі навучальнымі лабараторыямі, якія аснашчаны вучэбным абсталяваннем для сферы энергетыкі з ужываннем прынцыпаў энергаэфектыўнасці. Нам патлумачылі, што кожны аб'ект на тэрыторыі рэсурснага цэнтра абсталяваны рэальнымі кампанентамі кіравання электраэнергіяй і цяплом.
11 лістапада адзнацаюць Міжнародны дзень энэргазберажэння! Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах.
8 лістапада 2018 года ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя "СТАНЬ ПРЫКМЕТНЫ!". Класныя кіраўнікі IV-IX класаў правялі хвілінкі бяспекі, напомнілі пра правілы дарожнага руху. Вучні ўручылі выхаванцам сямейнага дзіцячага сада светаадлюстравальныя элементы.
У год малой радзімы 6 лістапада 2018 года ў нашым аграгарадку Волма ў рэсурсным цэнтры "ЭкаТэхнаПарк - Волма" адбылася значная для нашага невялікага населенага пункту падзея. Былі адкрыты вучэбныя лабараторыі.
Доўгачаканыя асеннія канікулы пачаліся 29 кастрычніка і працягнуцца да 7 лістапада ўключна. На гэты час у нашай установе адукацыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў, на якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак нашы педагагічныя работнікі.
Нагадваем вам, што ў перыяд з 29 кастрычніка да 07 лістапада ва ўстанове адукацыі
- рэалізуецца педагагічны праект “Восеньскія канікулы на валмяншчыне”;
- праводзяцца акцыі: “Восеньскія канікулы ў Дзяржынскім раёне: сучасна, даступна, бяспечна, на карысць”, “Бяспечныя канікулы”, “Клопат”, “Дом без адзіноты”, “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Радзімы”, «Здадзім макулатуру – захаваем дрэва»”;
- праводзяцца рэйды: “Сям’я”, “Падлетак”;
- працуе школьны аздараўленчы лагер “Сонейка”.
Адміністрацыя ўстановы адукацыі
У адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе» кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў IX-XI класаў неабходна арганізаваць правядзенне адзінага дня інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон.
Тэма адзінага дня інфармавання 25 кастрычніка 2018 года: «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка ».
Увага!!!
З 22 кастрычніка па 7 лістапада 2018 года на тэрыторыі Дзяржынскага раёна праводзіцца абласная прафілактычная акцыя "БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ".
У перыяд асенніх канікулаў на базе ўстановы адукацыі будзе арганізавана работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Сонейка”. Аздараўленчы лагер будзе працаваць з 29.10.2018 па 03.11.2018. Рэжым работы з 9.00 да 16.30. Кіраўнік аздараўленчага лагера Бібік Алена Людвігаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8029 180 81 05.
Сонечнай суботняй раніцай навучэнцы 4 класа вырашылі адправіцца на экскурсію. Аб'ектам наведвання выбралі памесце Ваньковічаў, у якім на сённяшні час размяшчаецца філіял УА РІПА "ЭкаТэхнаПарк Волма". Па дарозе настаўніца Рубанік Н.У. расказала пра жыццё роду Ваньковічаў, гісторыю маёнтка. Вучні ўбачылі сядзібна-паркавы комплекс, які ўключае флігель, сядзібны дом, лядоўню, капліцу. На невялікім азярцы плавала сям'я лебедзяў, дзікія качкі. Наведалі і сучасныя лабараторыі , ветракі ЭкаТэхнаПарка. Усім вельмі спадабалася экскурсія.
Восень прыносіць з собой не толькі дажджы ды холад, а і багаты ўраджай садавіны, гародніны, дары лесу, шматколернасць кветак. Усё гэта мы, вучні школы, прадставілі на выставе “Шчодрыя дары восені”.
Кожны клас вельмі стараўся, фантазіраваў, прыдумляў нешта адметнае.
Выхаванцы сямейнага дзіцячага сада стварылі сапраўдную казку. Вялізны парсюк-гарбуз быў запрэжаны ў карэту, а кіравалі ёю кучары-крысы з буракоў. Тут жа былі вожыкі, незвычайныя хаткі, парсючок, прынцэса-моркаўка і іншыя казачныя героі. Вучні 4 класа прадставілі прыгажунь-дзяўчатак, коніка, восеньскія букеты, калючага вожыка. Удзел прымалі не толькі дзеці, а і іх бацькі. А шасцікласнікі стварылі незвычайны “Восеньскі калейдаскоп”: былі тут памідоры, морква, вялікая бульба, гарбуз, фасоля, боб, цыбуля, яблыкі, слівы, гуркі, грушы, рэдзька, бурак. І лес падзяліўся сваімі багаццямі, у калейдаскопе мільгалі апяты, чырвоныя і чорныя гронкі рабіны, арэхі, а кветкі надалі кампазіцыі яркасць. Сёмы клас запрасіў на выставу незвычайную бабульку, галаву-гарбуз у шапцы, акулярах, з пацеркамі. Вучні 9 класа стварылі старажытную гарбузную крэпасць і яе абаронцаў з бурачкоў, морквы, яблыкаў, прадставілі кампазіцыю “Шчодрая восень”, калючага вожыка. І вучні, і настаўнікі на кожным перапынку любаваліся выставай, і кожная кампазіцыя заслугоўвала 1 месца.